Злева — Крысціна Хонэгер-Залатухін, прызначаная паслом Швейцарыі ў Беларусі. Яна прыбудзе ў Мінск у лютым. Фота: zVg

Злева — Крысціна Хонэгер-Залатухін, прызначаная паслом Швейцарыі ў Беларусі. Яна прыбудзе ў Мінск у лютым. Фота: zVg

У МЗС Швейцарыі заявілі, што рашэнне аб накіраванні новага пасла ў Мінск было прынята пасля ўважлівага разгляду многіх акалічнасцяў:

«Для Швейцарыі было важна заставацца прадстаўленай на самым высокім узроўні ў Менску. Такім чынам, Швейцарыя можа выканаць сваю традыцыйную і прызнаную ролю ў якасці будаўніка мастоў для міжнароднай супольнасці. Швейцарыя бярэцца за гэта з неабходнай стараннасцю і ў поўнай салідарнасці з еўрапейскімі каштоўнасцямі і прынцыпамі».

Што да ўручэння даверчых грамат Лукашэнку, то:

«Уручэнне даверчых грамат не зʼяўляецца актам прызнання для Швейцарыі. Акрэдытацыя пасла ўстанаўлівае адносіны паміж афіцыйным прадстаўніком краіны, якая накіроўвае, і дзяржавы знаходжання, якія рэгулююцца Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных адносінах».

На думку прадстаўнікоў швейцарскага МЗС, новы пасол будзе імкнуцца да таго, каб данесці да Беларусі ключавыя патрабаванні Швейцарыі. Сярод іншага, гэта вызваленне ўсіх адвольна затрыманых, расследаванне цяжкіх выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання, а таксама свабода выказвання меркаванняў. 

А грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ, якая адбывае зняволенне па палітычных матывах у беларускай турме, швейцарскія дыпламаты наведвалі 14 разоў, апошні раз 11 студзеня 2022 года.

Чытайце таксама:

Наталля Хершэ спыніла галадоўку

Амбасадарка Швейцарыі з'ездзіць да Наталлі Хершэ

Швейцарыя накіруе пасла ў Беларусь. Гэта можа быць звязана і з Наталляй Хершэ

«У мяне ўжо гэта адбалела». Палітзняволеная Наталля Хершэ — пра разрыў адносін з мужам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0