Мост Канінгсхейвен, які часова разбяруць для праходжання яхты. Фота: AFP

Мост Канінгсхейвен, які часова разбяруць для праходжання яхты. Фота: AFP

Паводле інфармацыі выдання, яхту будуе нідэрландская кампанія Oceanco. Яна вялікая памерамі: каля 40 метраў у вышыню і 127 у даўжыню. Іншага спосабу давесці яхту да адкрытай вады няма, як няма і магчымасці скончыць яе будаўніцтва дзе-небудзь яшчэ. Амаль гісторыя з вялізнай лодкай, якую зрабіў далёка ад берага Рабінзон Круза, але пасля не змог спусціць яе на ваду, бо папярэдне ўсё не разлічыў.

Тут, аднак, усё скончыцца больш шчасліва: мост спачатку разбяруць, а пасля збяруць назад. Работы па разборцы і далейшаму аднаўленню моста аплаціць кампанія Oceanco.

У мэрыі Ратэрдама растлумачылі, што гэты праект мае важнае значэнне для эканомікі горада, і што Ратэрдам шануе сваю рэпутацыю «марской сталіцы Еўропы». Работы на мосце павінны прайсці летам 2022 года і заняць некалькі тыдняў.

Былы чыгуначны мост Канінгсхейвен (ён таксама вядомы як De Hef), пра які ідзе гаворка, быў узведзены ў XIX стагоддзі і пацярпеў падчас бамбаванняў Ратэрдама нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны. Ён мае статус нацыянальнага помніка. З 2014 да 2017 года мост праходзіў рэстаўрацыю, пасля чаго ўлады абяцалі, што больш яго разбіраць не будуць. Але абставіны склаліся іначай. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0