Фота: Bundeskanzler.de.
Адказы Шольца і пытанні тэлеканала прыводзіць РБК са спасылкай на выданне Focus Online.
Журналістка задала некалькі пытанняў аб санкцыях супраць Расіі, асабліва пазначыўшы ролю газаправода «Паўночны паток-2». Сам Шольц у сваіх адказах газаправод не згадваў.
На пытанне, чаму б Берліну не выкарыстоўваць газаправод як «палітычны рычаг», каб прымусіць Маскву адвесці войскі ад мяжы з Украінай, Шольц адказаў, што абмяркоўвае магчымыя санкцыі з ЕС і ЗША.
«Гэта будуць вельмі далёка ідучыя, вельмі жорсткія санкцыі, калі ў гэтым паўстане неабходнасць. Хоць так, зараз усе нашы намаганні накіраваны на тое, каб прадухіліць неабходнасць санкцый і неабходнасць іх прымянення», — запэўніў Шольц.
Журналістка зноў вярнулася да «Паўночнага патоку — 2» і спытала, ці хоча канцлер выкарыстоўваць яго як сродак ціску. «Нішто не выключана» — запэўніў канцлер.
Пры гэтым Шольц растлумачыў, што такія санкцыі абыдуцца вельмі дорага, таму «мы разглядаем усе гэтыя меры паасобку».
Чытайце таксама:
Аналена Бербак: Сярод мераў рэагавання на расійскую агрэсію разглядаюцца санкцыі ў дачыненні да «Паўночнага патока — 2»
Міністр абароны Латвіі: Палітыка Германіі ў дачыненні да Расіі не ўпісваецца ў наш час
Кіраўнік МЗС Нямеччыны назвала пагрозай сто тысяч расійскіх вайскоўцаў каля Украіны
Канцлер Германіі Шольц: Расія павінна прызнаць, што сіла ў праўдзе





