Фота: aaelboeollosy / depositphotos.com
«Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Арменія сёння быў у МЗС Арменіі», — паведаміў агенцтву прэс-сакратар МЗС Ваан Унанян.
Праўда, ніякіх падрабязнасцяў размовы ён не паведаміў.
Канфлікт узнік з-за таго, што ў нядаўнім інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву Лукашэнка сказаў: «Арменіі дзявацца няма куды. Вы кажаце, камусьці патрэбныя? Яны ўжо ўбачылі. Азербайджан выбіваецца з гэтай кагорты, мы там шмат памылак нарабілі. Гэта асобная размова. І там, проста, Турцыя вельмі моцна падтрымлівае Азербайджан. Праз Турцыю ідуць шляхі, газ, нафта…»
Пасля гэтага МЗС Арменіі заявіла, што своеасаблівае меркаванне Лукашэнкі не мае нічога супольнага з Арменіяй і яе замежнай палітыкай і «прызначана выключна для ўнутрыпалітычнага парадку дня».
Відавочна, што Лукашэнка проста не разумее, наколькі балючыя для армянаў праблемы іх узаемаадносін з Азербайджанам і Турцыяй і наколькі яны хваравіта ставяцца да любых спробаў казаць пра гэта не далікатна і паблажліва.
Чытайце таксама:
Ерэван: Своеасаблівае меркаванне Лукашэнкі не мае нічога супольнага з Арменіяй і яе замежнай палітыкай





