Уладзімір Мартаў. Фота Аляксандра Веледзімовіча для партала «Имена»

Уладзімір Мартаў. Фота Аляксандра Веледзімовіча для партала «Имена»

Медык адзначыў, што з мінулага тыдня быў прыкметны выбуховы рост колькасці хворых.

«Такога ніколі яшчэ не было, а гэта ўжо пятая хваля. Гэта было відаць няўзброеным вокам: па аповедах сяброў, родных, калег-дактароў. Гэта было заўважна і, адпаведна, Міністэрства пачало мяняць лічбы», — сказаў Мартаў.

Суразмоўца нагадаў, што Міністэрства аховы здароўя памяняла правілы дыягностыкі, дазволіўшы ставіць дыягназ COVID пры наяўнасці клінічных і рэнтген-звестак без абавязковага ПЛР-тэставання.

«Лічбы Міністэрства ніколі не супадалі з лічбамі з месцаў. Напрыклад, калі я яшчэ працаваў загадчыкам, аднойчы ў мяне было сем памерлых у дзень. Быў такі перыяд. А Міністэрства падавала, што сем чалавек памерла па краіне. Зразумела, што на нейкім этапе ўсе гэтыя лічбы падвяргаліся карэкцыі. Таму ніякага дачынення да статыстыкі гэтыя лічбы не маюць. Гэта наогул нельга назваць статыстыкай. Але тое, што яны адбілі выбуховы рост — так, адбілі. Бо людзі бачаць, што адбываецца з імі і іх асяроддзем», — падзяліўся Мартаў.

Медык адзначыў, што ў першую хвалю кавід быў вельмі характэрным, а цяпер ён «выглядае, як ВРВІ, як банальная прастуда»:

«І калі ў першую хвалю мы прызналі інфекцыю асабліва небяспечнай, што гэта сур'ёзная справа, то ў наступныя хвалі не відаць, што мы ўспрымаем гэта сур'ёзна. А гэтую хвалю мы і зусім сустракаем з шапказакідальніцкім настроем, маўляў, само пройдзе, усе павінны перахварэць, нічога страшнага. Насамрэч, гэта няпраўда, мы яшчэ не ведаем усіх аддаленых наступстваў, калі ўсе перахварэюць. Адпаведна, калі усё не так страшна, то можна не ўкладвацца, не прыкладваць ніякіх інтэлектуальных намаганняў па рашэнні гэтага сур'ёзнага выкліку. Для нас гэта не выклік, абсалютна».

@nashanivanews У Расіі затрымалі вядомага беларускага доктара Мартава. На радзіме ў Беларусі яму пагражае турма беларусь #лукашенко #новостибеларуси #беларускаямова #белорусы #медицина #нашаніва #беларусьновости ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Чытайце таксама:

Як лячыць амікрон у хатніх умовах? Запісалі парады доктара Мартава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0