Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

На нямецкіх аўтабанах фармальна няма абмежавання хуткасці, але Пасэру, калі пракуратура горада Штэндаль знойдзе ў яго дзеяннях склад злачынства, можа пагражаць да двух гадоў зняволення або салідны штраф.

Справу можа пагоршыць тое, што ў 2015 годзе Пасэр ужо разганяўся на аўтабане да 400 км/г на Bugatti Veyron.

Абодва разы ён выкладваў відэа на YouTube, прычым у запіса апошняй гонкі, якую Пасэр апублікаваў у студзені, амаль 10 мільёнаў праглядаў.

Багаты аўтааматар пракаментаваў відэа так: «Бачнасць была добрай на працягу ўсёй паездкі. Прыярытэтам была бяспека, таму старт быў магчымы толькі ў бяспечных абставінах».

Паездка адбылася ў 4:50 раніцы, і дзесяцікіламетровы адрэзак аўтабана, дзе разагнаўся Пасэр, спачатку вывучылі на прадмет перашкод.

Па нямецкім крымінальным кодэксе разгон у адзіночку на аўтабане можа быць парушэннем, калі кіроўца «едзе з недарэчнай хуткасцю, або яго стыль язды парушае правілы ПДР ці з'яўляецца неразумным», пішуць мясцовыя СМІ.

Міністр транспарту Нямеччыны Волькер Вісінг асудзіў стаўленне кіроўцы да правіл, адзначыўшы, што хоць на аўтабанах няма хуткасных абмежаванняў, аўтамабіль заўсёды павінен быць пад кантролем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?