Сёлета акцэнт дыскусій скіраваны на тое, ці мусіць літаратура актыўней удзельнічаць у палітычных падзеях і ці можа творца працаваць па запыце — аператыўна рэагаваць на актуальны парадак дня, піша «Новы час».

Пяцёра шорт-лістараў — іх тэксты адабралі са 120 прэтэндэнтаў — заўтра, 10 лютага, распавядуць пра сябе і сваю творчасць падчас адмысловай вечарыны ў Літаратурным доме Франкфурта-на-Майне.

Вольга Гапеева раскажа ў тым ліку пра сваё эсэ «Абарона паэзіі ў часы пастаяннага выгнання», дзе яна разважае пра сувязь улады, гвалту і мовы на фоне актуальных падзей у краіне.

Пераможцу назавуць напрыканцы сакавіка, а цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 19 чэрвеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?