Змяненне цэн на туры тлумачыцца некалькімі прычынамі, піша Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Па-першае, з-за скарачэння колькасці самалётаў у «Белавія». У гэтым сезоне зменшылася колькасць рэйсаў у Турцыю з Беларусі. Пры гэтым ужо больш за месяц адчуваецца павышаны попыт на турэцкі адпачынак — усе туры на май практычна распрададзеныя.

Па-другое, летам Турцыя ўпэўнена трымаецца на першым месцы турыстычнага «топу» ў беларускіх падарожнікаў. З аднаго боку, сезон у Турцыі вельмі доўгі (з красавіка да сярэдзіны лістапада), з другога — ёсць разнастайнасць гатэляў і славутае «усё ўключана», фактычная адсутнасць моўнага бар'ера і ўсе ўмовы для сямейнага адпачынку.

Яшчэ адна прычына росту цэн — даступнасць і стабільнасць гэтага кірунку на беларускім рынку. У кавідныя часы Турцыя ўжо на фоне першай хвалі пандэміі выпрацавала зразумелыя і простыя правілы ўезду, якіх прытрымліваецца да гэтага часу.

Да таго ж, лічаць у РСТА, у 2022 годзе, хутчэй за ўсё, выявіцца адкладзены попыт на турэцкі кірунак з боку іншых еўрапейскіх краін, у якіх знялі абмежаванні на ўезд у Турцыю. Ужо цяпер бачны павышаны попыт расійскіх турыстаў на гэты кірунак. А дэвальвацыя турэцкай ліры можа прывесці да таго, што мясцовыя турысты аддадуць перавагу адпачынку ў сваёй краіне, а не за мяжой, што таксама непазбежна адаб'ецца на цэнах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?