«Візіт Макрона ў Маскву і яго заявы па Беларусі нельга разглядаць па-за кантэкстам, — сказаў аналітык Еўрапейскай Рады па міжнародных адносінах (ECFR). — Францыя, як і персанальна Макрон, на працягу многіх гадоў выступае за большую аўтаномію ЕС у пытаннях еўрапейскай бяспекі. Эскалацыя крызісу на межах з Украінай яшчэ больш актуалізавала гэты парадак.

Пасылаючы свой ультыматум па пытаннях бяспекі ў Еўропе ў Вашынгтон, а не ў Берлін ці Парыж, Масква дэманстратыўна падкрэслівала, што не разглядае еўрапейскія краіны як самастойныя суб'екты ў ваеннай сферы. А значыць, і перамовы трэба весьці не з імі, а наўпрост з ЗША.

У выніку гэта стварыла сітуацыю, у якой упершыню з часоў халоднай вайны будучыня Еўропы абмяркоўвалася без самой Еўропы.

Гэта вымусіла еўрапейскіх палітыкаў, асабліва такіх, як Макрон, якія прэтэндуюць на ролю лідара ў ЕС пасля сыходу Меркель з вялікай палітыкі, фармуляваць уласныя прапановы. Вобразна кажучы, «пасадзіць» Еўропу за стол перамоваў.

Натуральна, каб зацікавіць Маскву, гэтыя прапановы павінны былі б не проста дубляваць пазіцыю ЗША, але і мець нейкія ўласныя ідэі, у тым ліку выгадныя для Расіі.

Выходзіць, Эманюэль Макрон на перамовах у Крамлі не выступіў вяшчальнікам нейкай калектыўнай, кансалідаванай пазіцыі Еўрасаюза, у якой цяпер упершыню за паўтара дзясятка гадоў старшынюе Францыя, а паспрабаваў гуляць сваю гульню, зарабляючы палітычныя балы ў дыпламатычным вырашэнні крызісу».

Аднак, кажа аналітык, многімі такая індывідуальная ініцыятыва Парыжа «разглядаецца скептычна, калі не сказаць, крытычна».

«Па-першае, таму што яна патэнцыйна можа дрэнна адбіцца на і так хісткім адзінстве ўнутры ЕС у пытанні дыялогу з Расіяй і аб'ёмах вайсковай дапамогі Украіне. Па-другое, бо ў іншых еўрапейскіх краін, асабліва тых, хто знаходзіцца геаграфічна бліжэй да Расіі, ёсць абгрунтаваныя сумневы ў тым, наколькі добра Макрон падрыхтаваны для такой місіі,

— тлумачыць Павел Слюнькін. — Чуткі пра тое, што ён прывёз з Масквы нейкую дамову, якая «значна знізіла пагрозу вайны», ужо прывялі да параўнанняў з мюнхенскімі «поспехамі» Чэмберлена ў 1938 годзе.

Па-трэцяе, у Францыі проста няма такога мандата, таму яе прэзідэнт можа прадстаўляць на перамовах з Масквой толькі і выключна сваю краіну.

Пры гэтым у самой Францыі хутка павінны адбыцца прэзідэнцкія выбары, і адным з асноўных канкурэнтаў Макрона на іх будзе Марын Ле Пэн, папулярны прарасійскі палітык і еўраскептык. Так што, да гэтага шырокага геапалітычнага кантэксту дадаецца яшчэ і ўнутраны.

Малюючы канструктыўны дыялог з Масквой, дэманструючы сваю палітычную самастойнасць і ўменне вырашаць глабальныя праблемы, Макрон спрабуе заручыцца падтрымкай выбаршчыкаў, якія патэнцыйна могуць схіліцца на карысць Ле Пэн».

Што тычыцца ролі і тэмы Беларусі ў мінулых перамовах Макрона і Пуціна, на думку аналітыка, дэмакратыя і правы беларусаў у гэтым абмеркаванні насілі факультатыўны характар, калі наогул падымаліся.

«Прэзідэнт Францыі выказваў Пуціну свае асцярогі не пра недэмакратычны характар плебісцыту, а пра тое, што ён на заканадаўчым узроўні легалізуе патэнцыйнае размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі і ліквідуе палажэнне аб імкненні краіны да нейтралітэту, прасіў вывесці расійскія войскі пасля вучэнняў і пераконваў у неабходнасці захаваць Беларусь як незалежную дзяржаву.

На жаль, такая рэальнасць бягучых раскладаў у рэгіёне. Сваімі дзеяннямі Аляксандр Лукашэнка ўмацаваў перакананасць ЕС у яго поўнай падкантрольнасці Крамлю. Больш за тое, яго легітымнасць не прызнаецца ў Еўропе. Таму беларуская тэма цяпер абмяркоўваецца з тым, у каго ёсць рэальная магчымасць уплываць на сітуацыю — з прэзідэнтам Расіі.

Будучыня тых, хто не бярэ яе ў свае рукі, заўсёды вызначаецца кімсьці іншым. На жаль, такія сумныя і суровыя ўрокі гісторыі. І іх чарговы раз даводзіцца вучыць на сваім прыкладзе беларусам», — канстатуе экс-дыпламат.

Чаму Макрон гаворыць з Пуціным пра Беларусь?

«1938 год». Прэм’ерка Літвы параўнала нарошчванне расійскіх войскаў у Беларусі з перадваеннымі падзеямі

«Лукашэнку далі зразумець, што ён — адна з фігураў у вялікай гульні». Як звязаны «сірыйскі кейс» з перамовамі ў Маскве

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0