Фота: TVN24.pl
Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі пасля пасяджэння рады па барацьбе з COVID-19, паведамляе польская тэлекампанія TVN.
«Наколькі я часта быў песімістам, настолькі ж аптыміст у гэтай сітуацыі», — сказаў Нядзельскі і дадаў, што «апагей пятай хвалі ўжо мінуў».
«Мы маем справу з пачаткам канца пандэміі», — запэўніў міністр.
Ён абвясціў, што ўлады вырашылі вывесці з кавіднага фонду 5 тысяч ложкаў і вярнуць іх у сістэму аховы здароўя па звычайным прызначэнні. Тэрмін самаізаляцыя для хворых на COVID скарочаны з 10 дзён да 7, адначасова ўрад адмяняе каранцін для тых, хто кантактаваў з хворымі.





