Чытачка «Нашай Нівы» пацікавілася, калі яна зможа азнаёміцца са спісамі ў сваім раёне. Жанчына патэлефанавала ў Мінскую гарадскую камісію па рэферэндуме, і вось што ёй адказалі: «Убачыць спісы складу камісій можна будзе 11 лютага на ўчастках».

«З-за таго, што шмат людзей хварэе, не паспяваюць фізічна. Мусіць, так. Прыходзьце пасля абеду. Будзе размешчаная інфармацыя», — адказалі ў камісіі Савецкага раёна.

Для параўнання чытачка пазваніла ў камісію Ленінскага раёна Мінска:

«Самі камісіі сфармаваныя. Па складзе яшчэ інфармацыі няма. Вядома, яны будуць. Рашэнне прымаецца адміністрацыяй», — адказалі там.

А вось у ЦВК патлумачыць, калі будуць спісы са складам участковых камісій, не змаглі.

«Вам неабходна з’вяртацца ў адміністрацыю Савецкага раёна. Ну, не размяшчалі такую інфармацыю. На гэты момант у нас на сайце няма, можа быць, у адміністрацыі пацікаўцеся. Складана сказаць, ці будуць спісы бліжэй да 27», — адказалі на гарачай лініі Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Чытайце яшчэ:

Улады вырашылі не публікаваць спіс тых, хто будзе лічыць галасы на рэферэндуме?

«Набліжаныя адчуваюць любоў не да канкрэтнай асобы, а да пасады». Прафесар псіхалогіі Уладзімір Янчук аб цяперашнім стане ўлады і грамадства

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0