Мужчыну затрымалі за тое, што ён крытыкаваў дзеянні рэжыму ў сваіх сацсетках, перадусім у Тык-Току. З ім з'явілася «пакаяннае» відэа. Затрымалі, як выглядае, Бабчонка проста на працы, у краме.
Супраць прадпрымальніка ўзбуджаная крымінальная справа.






Сёння ў Гомелі сілавікі затрымалі 47-гадовага прадпрымальніка Паўла Бабчонка. Ён — уладальнік сеткі парфюмерных крамаў «Красотка», піша «Вясна».