Згодна з дакументам, у лютым—маі 2022 года на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве прызавуць юнакоў якім споўніліся 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі на адтэрміноўку права.

Службу ў рэзерве змогуць прайсці студэнты першага курса ВНУ сельскагаспадарчага профілю, якія маюць адтэрміноўку для працягу адукацыі і ахвотныя прайсці службу.

Указ таксама прадугледжвае звальненне ў запас вайскоўцаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны вайсковай службы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?