За некалькі дзён да ўцёкаў у адным з тэлеграм-каналаў было апублікаванае фота бруднага кароўніка, а таксама трупы кароў, якія ляжалі ў лужыне.
Здымкі былі зробленыя на адной з ферм комплексу «Белавежскі» ў вёсцы Сушкі ў Камянецкім раёне. У гэтым жа комплексе працаваў Мядзведскі.
Таксама паведамлялася, што адміністрацыя гэтай папраўчай установы цісне на «палітычных» зняволеных фізічна і псіхалагічна, яны маюць праблемы з атрыманнем медыцынскай дапамогі.
«Людзям проста не даюць прысесці падчас працоўнай змены. Усюды паставілі камеры назірання. Заробак у людзей невысокі. Людзі працуюць з сур’ёзнымі супрацьпаказаннямі па стане здароўя», — паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на свае крыніцы.
Палітвязні ў дадатак да іншых абмежаванняў стаяць на «прафілактычным уліку». Гэта значыць, не могуць нікуды выйсці без канвою, з'ездзіць дадому. Спатканне з блізкімі — толькі на тэрыторыі «хіміі».
Арцём Мядзведскі ў выніку трапіў у бальніцу, з якой ўцёк. Дзе ён цяпер, невядома.