8 лютага 15-гадовая дзяўчына была часова адхіленая ад спаборніцтваў, аднак падала апеляцыю. 9 лютага часовае адхіленне было знятае дысцыплінарным камітэтам — Расійскім антыдопінгавым агенцтвам, паведамляе «Спорт-Экспрэс».

Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў скарыстацца правам абскардзіць гэтае рашэнне ў Спартыўным арбітражным судзе, бо ў найбліжэйшыя дні фігурыстцы трэба будзе ўдзельнічаць у індывідуальных спаборніцтвах адзіночніц на Гульнях у Пекіне.

Справа Валіевай будзе разгледжаная да 15 лютага выязной панэллю CAS у Пекіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?