«Стаю на Кастрычніцкай, нешта гарыць», — паведаміў «Нашай Ніве» чытач.
Пазней у тэлеграм-канале метрапалітэна патлумачылі прычыны задымлення і спынення руху цягнікоў:
«У тунэлі станцыі «Кастрычніцкая» выяўленая наяўнасць дымоў. Рух на Маскоўскай лініі часова спынены. На станцыі працуюць падраздзяленні МНС. Станцыя «Кастрычніцкая» часова зачыненая для пасажыраў. Мінскі метрапалітэн просіць прабачэння за часовыя нязручнасці», — паведаміў тэлеграм-канал мінскага метро.
Паводле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, адбывалася тленне ў раёне вентыляцыйнай збойкі. Пацярпелых няма, а тленне ліквідаванае падраздзяленнямі МНС.
У 9:14 метрапалітэн паведаміў, што станцыя «Кастрычніцкая» адчыненая для пасажыраў, а рух па першай лініі адноўлены.





