Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, яны таксама планавалі пашкодзіць будынак грамадскага пункта аховы правапарадку, аднак не паспелі гэтага зрабіць і былі затрыманыя на месцы злачынства. Усе свае дзеянні яны здымалі на відэа.
Затрыманым ад 30 да 60 гадоў, яны пазнаёміліся ў раённым чаце, арганізатарам групы ў МУС назвалі 45-гадовага жыхара сталіцы.
Паведамляецца, што затрыманыя ўдзельнічалі ў пратэсных шэсцях ў Мінску ў 2020 годзе.
Заведзеная крымінальная справа за хуліганства, здзейсненае групай асоб і здзек з дзяржаўных сімвалаў. Паведамляецца, што акрамя пазбаўлення волі, затрыманых могуць абавязаць пакрыць шкоду, прычыненую гарадской маёмасці, у сторазовым памеры.





