Аэрапорт «Барыспаль» у Кіеве. Фота: Nemirovsky / depositphotos.com.
Ізраіль вывозіць сем'і дыпламатаў з Украіны і рэкамендуе не наведваць гэтую краіну.
Аўстрыя заклікала сваіх грамадзян устрымацца ад паездак ва Украіну.
Вялікабрытанія аб'явіла аб эвакуацыі сваіх супрацоўнікаў з Кіева.
Паўднёвая Карэя ўвяла забарону на наведванне Украіны, а Латвія, Нарвегія, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Эстонія і Японія заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць гэтую краіну.
У той жа час Еўракамісія паведаміла, што Еўрасаюз пакуль не збіраецца эвакуяваць сваіх грамадзян з Украіны.
Украінскія ўлады таксама захоўваюць спакой. Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў заявіў, што падстаў для эвакуацыі сакрэтных дакументаў з Кіева пакуль няма і ніхто нічога не вывозіць.





