Фота: ria.ru
Як паведамляе Reuters са спасылкай на сваю крыніцу ў Белым доме, першапачаткова Расія прапанавала правесці размову ў панядзелак 14 лютага. Але амерыканскі бок выступіў з прапановай перамоваў на 12 лютага. Расія пагадзілася.
Пакуль незразумела, што будуць абмяркоўваць Пуцін і Байдэн. Аднак у пятніцу Вашынгтон заявіў, што Расія сканцэнтравала дастаткова войскаў каля мяжы з Украінай, каб пачаць уварванне.
Нагадаем, учора стала вядома, што пра планы эвакуацыі сваіх пасольстваў з Украіны заявілі ЗША, Вялікабрытанія, Германія і Аўстралія. Канада, Фінляндыя, Латвія, Эстонія, Нідэрланды, Японія, Новая Зеландыя і іншыя заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Украіну.





