«Беларусь упускае ў сваю краіну тысячы расійскіх вайскоўцаў на мяжу з Украінай. ЗША павінны дакладна даць зразумець, што да любой краіны, якая падтрымае спробы Расіі ўварвацца ва Украіну, будуць прымененыя жорсткія эканамічныя і дыпламатычныя санкцыі», — гаворыцца ў заяве сенатара.
ЗША не будуць рабіць адрозненняў паміж Расіяй і іншай краінай, якая садзейнічае ёй у актах вайсковай агрэсіі супраць Украіны.
Законапраект прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць Беларусі або любой іншай краіны, якая падтрымлівае «неправакаваную агрэсію Расіі супраць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».
У прыватнасці, дзеяннямі, за якія могуць быць уведзеныя санкцыі, называюцца:
- сумесны з Расіяй удзел ва ўварванні ва Украіну;
- аказанне матэрыяльнай, тактычнай ці іншай падтрымкі расійскаму ўварванню;
- размяшчэнне на сваёй тэрыторыі войскаў Расійскай Федэрацыі, якія ўдзельнічаюць у нападзе;
- супрацоўніцтва з расійскай разведкай падчас уварвання;
- а таксама закупка або перадача смяротнай зброі, якая выкарыстоўваецца падчас уварвання ва Украіну.
У паведамленні згадваецца, што Расія размясціла каля 30 тысяч вайскоўцаў паблізу мяжы Беларусі і Украіны, што з'яўляецца найбуйнейшым разгортваннем войскаў у Беларусі з часоў халоднай вайны, а таксама перакінула 130 тысяч вайскоўцаў на расійска-ўкраінскую мяжу і накіравала ў Чорнае мора яшчэ шэсць караблёў ВМФ.





