Фота: Onliner.by

Фота: Onliner.by

Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала на гарачую лінію Дзяржаўнай памежнай службы, каб даведацца, ці пусцяць у краіну яе сваякоў непрызыўнога ўзросту. Вось што ёй адказалі:

«У адпаведнасці з дзейным заканадаўчым актам, дзе было б указана, што грамадзяне Беларусі не могуць уязджаць ва Украіну, няма. У законе Украіны дакладна пазначаныя прычыны, па якіх могуць адмовіць ва ўездзе. Гэта было заўсёды».

Нагадаем, што ўчора ва ўездзе ва Украіну адмовілі вядомаму беларускаму журналісту і блогеру Мікіту Мелказёраву. Па афіцыйнай прычыне, у яго было «недастатковае фінанасавае забеспячэнне на перыяд запланаванага прыбыцця».

Парадак адмовы ў перасячэнні дзяржаўнай мяжы замежнікамі рэгулюецца артыкулам 14 Закона Украіны «Аб памежным кантролі». 

Так, дадзены артыкул прадугледжвае, што адмова ва ўездзе магчымая, калі замежнікі не адпавядаюць аднаму або некалькім умовам перасячэння мяжы.

Умовамі ж перасячэння мяжы ў адпаведнасці з дадзеным законам з'яўляюцца:

  • наяўнасць у замежніка сапраўднага пашпартнага дакумента;
  • адсутнасць па замежніку рашэння Службы бяспекі Украіны, Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны, Дзяржпамежслужбы Украіны аб забароне ўезду ва Украіну;
  • наяўнасць у замежніка ўязной візы, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам Украіны;
  • пацверджанне мэты запланаванага знаходжання;
  • наяўнасць у замежніка дастатковага фінансавага забеспячэння на перыяд запланаванага знаходжання і для вяртання ў дзяржаву паходжання або транзіту ў трэцюю дзяржаву або наяўнасці ў яго магчымасці атрымаць дастатковае фінансавае забеспячэнне законным спосабам на тэрыторыі Украіны.

Гэта тычыцца грамадзян дзяржаў, уключаных у пералік дзяржаў, зацверджаных Кабінетам Міністраў Украіны, і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у дзяржаве, уключанай у гэты пералік.

Чытайце яшчэ:

«Са мной было пяць беларусаў, не прайшоў ніхто». Мікіта Мелказёраў расказаў, як яго не пусцілі ва Украіну

Як перасякаць украінскую мяжу ў новых умовах? Парады ад Беларускага дома ва Украіне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0