Як расказаў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Сазонаў,

целы 12 памерлых былі выяўленыя ў грамадскіх месцах, астатнія 67 памерлі ў жылых памяшканнях.

У 2021 годзе з-за вострага атручвання метадонам памёр сярод іншых і падлетак. Улетку медыкі больш за месяц змагаліся за жыццё 17-гадовага хлопца, але не змаглі яго выратаваць.

Па словах Сазонава, усяго за мінулы год зафіксавана 520 выпадкаў перадазіроўкі наркотыкамі і псіхатропнымі рэчывамі. Гэта на траціну больш, чым у 2020-м.

У 2020-2021 гадах 101 чалавек трапляў ва ўстановы аховы здароўя з перадазіроўкай наркотыкамі два і больш разоў. Некаторых дастаўлялі ў бальніцы звыш пяці разоў.

У 2021 годзе за збыт забароненых рэчываў, якія прывялі да смерці чалавека, які іх ужыў, у Мінску распачалі 72 крымінальныя справы (у 2020-м — 44).

Паводле звестак на 1 студзеня 2022 года, на дыспансерным уліку ў Менску знаходзяцца больш за 5,5 тысяч нарказалежных людзей і спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў.

Мінская міліцыя склала і партрэт тыповага наркаспажыўца ў сталіцы:

  • мужчыны (80 %) ва ўзросце 21-30 гадоў (60,4 %);
  • не працуюць і не вучацца — 58,6 %;
  • маюць сярэднюю (50,2 %) або сярэднюю спецыяльную (39,6 %) адукацыю;
  • не жанатыя (не замужам) альбо разведзеныя — 64,3 %;
  • судзімыя — 55% (аднаразова — 20,8 %, два разы і больш — 34,2 %).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0