Фота: РБК-Украіна

Фота: РБК-Украіна

«Перакананы, што ваш прыезд у Кіеў у найбліжэйшыя дні, якія з'яўляюцца вырашальнымі для стабілізацыі сітуацыі, будзе магутным сігналам і будзе спрыяць дээскалацыі», — цытуе словы прэзідэнта Украіны УНІАН.

Аднак, паводле крыніц журналістаў, станоўчага адказу ад Байдэна на запрашэнне Зяленскага не было. Прадстаўнікі ЗША нібыта заявілі, што паездка кіраўніка Белага дома ва Украіну вельмі малаімаверная.

11 лютага Джо Байдэн у размове з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам заявіў, што нападзенне Расіі на Украіну можа адбыцца «ў найбліжэйшыя дні». Амерыканскі прэзідэнт папярэдзіў кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна аб «хуткім адказе» ў выпадку наступлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0