Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Спартыўнага арбітражнага суда (CAS), на пасяджэнні якога разгледзелі апеляцыю па справе Валіевай.

На мінулым тыдні стала вядома, што ў допінг-пробе 15-гадовай фігурысткі быў выяўлены забаронены прэпарат, прычым проба была здадзеная яшчэ ў снежні.

Паведамлялася, што ў зборнай Расіі могуць забраць золата ў камандных спаборніцтвах па фігурным катанні, аднак гэтага не адбылося.

Жаночая кароткая праграма ў рамках індывідуальных спаборніцтваў пройдзе 15 лютага, фінальная праграма пройдзе 17 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0