Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

«Наша сям'я смуткуе аб нечаканай страце мужа, бацькі і дзядулі, які навучыў нас заўсёды шукаць у жыцці чароўнае», — гаворыцца ў сумесным паведамленні дзяцей рэжысёра Джэйсана Райтмана, Кэтрын Райтман і Кэралайн Райтман.

Айван Райтман нарадзіўся 27 кастрычніка 1946 года ў горадзе Комарна ў Славакіі. Ва ўзросце чатырох гадоў ён з сям'ёй пераехаў у Канаду. Ва ўніверсітэце Мак-Майстар у Гамільтане ён вывучаў музыку і драму і пачаў здымаць кароткаметражныя фільмы.

Яго фільм «Паляўнічыя на прывідаў» выйшаў у 1984 годзе, Пазней ён быў намінаваны на дзве прэміі «Оскар» — за найлепшыя візуальныя эфекты і найлепшую песню. У 2021 годзе выйшаў фільм «Паляўнічыя на прывідаў: жыццё пасля смерці», рэжысёрам якога стаў сын рэжысёра Джэйсан Райтман.

Сярод іншых вядомых фільмаў, якія зняў Айван Райтмен, — «Блізняты» (са Шварцэнэгерам і Дэ Віта), «Паліцэйскі з дзіцячага садка» (са Шварцэнэгерам), «Дэйв», «Джуніара» і «Шэсць дзён, сем начэй». Таксама Райтман быў прадзюсарам фільмаў «Бетховен» (пра сабаку), «Старая загартоўка», «Еўратур», «Мне б у неба», знятага яго сынам і намінаванага на «Оскар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0