З 24 міністраў трое займаюць крэслы па тры гады. Гэта міністр транспарту Аляксей Аўраменка, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

Злева направа: Віктар Каранкевіч, Аляксей Аўраменка і Канстанцін Шульган. 

Злева направа: Віктар Каранкевіч, Аляксей Аўраменка і Канстанцін Шульган. 

Чатыры гады ў крэсле вось-вось адзначаць міністр спорту Сяргей Кавальчук, міністр прыроды Андрэй Худык і міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожджа.

Злева направа: Сяргей Кавальчук, Віталь Дрожджа і Андрэй Худык

Злева направа: Сяргей Кавальчук, Віталь Дрожджа і Андрэй Худык

Але ёсць і тройка лідараў.

Трэцяе месца — Ірына Касцевіч

Фота: bobrlife.by

Фота: bobrlife.by

55-гадовую міністарку працы прызначылі 14 сакавіка 2017 года. Крыху больш чым праз месяц Ірына Касцевіч адсвяткуе пяцігоддзе міністарскай дзейнасці. Цікава, што яна — адзіная жанчына сярод усіх міністраў.

Мінчанка Касцевіч прышла ў міністры працы з мінэканомікі, куды патрапіла пасля дваццаці год у статыстычным камітэце. Дарэчы, яе папярэдніца Марыяна Шчоткіна займала пасаду міністра працы сем год, а да гэтага Уладзімір Патупчык пратрымаўся тры гады.

Другое месца — Сяргей Налівайка

Фота: БЕЛТА

Фота: БЕЛТА

Міністр па падатках і зборах прыйшоў на пасаду 27 снежня 2014 года. Цяпер яму 48. 

Ураджэнец Бабруйска, ён адразу пасля выпуску з ВНУ пайшоў працаваць у падатковую інспекцыю роднага горада, потым нейкі час прабыў у адміністрацыі аднаго з раёнаў. Затым быў намеснікам кіраўніка падатковай інспекцыі Кастрычніцкага раёна Магілёва.

Пасля гэтага чатыры гады чыноўнік правёў у крэсле намесніка міністра. Міністрам Налівайка працуе вось ужо восьмы год. І гэта рэкорд, бо яго папярэдніку ўдалося ўтрымацца ў крэсле толькі пяць год.

Першае месца — Уладзімір Макей

Ну і рэкардсменам сярод міністраў з’яўляецца 63-гадовы Уладзімір Макей.

Міністрам замежных справаў ён стаў 20 жніўня 2012 года. Макей родам з Гродзеншчыны. Ён доўгі час працаваў у дыпламатычнай місіі, быў памочнікам Лукашэнкі і кіраўніком яго адміністрацыі.

І вось ужо дзясяты год Макей застаецца нязменным кіраўніком міністэрства. Цікава, што яго папярэдніка Сяргея Мартынава знялі з пасады якраз на дзясятым годзе ў міністэрскім крэсле.

Як выглядае тыповы беларускі міністр?

Што тычыцца партрэта беларускага міністра, то ён выглядае так. Гэта, як правіла, мужчына. З 24 міністраў у нас толькі адна жанчына.

Сярэдні ўзрост беларускага міністра — 50 год. Самаму маладому кіраўніку міністэрства 37 год, найстарэйшаму — 64.

З большай верагоднасцю ён будзе родам з Мінска і Мінскай вобласці ці Гродзенскай і Магілёўскай. Верагоднасць натрапіць на ўраджэнца Гомельшчыны — нуль. Цікава, што двое міністраў родам з Украіны. Ураджэнцаў Расіі на міністэрскіх пасадах няма.

Сярэдні «стаж» беларускага міністра — 1,5 года. І гэта вельмі мала. Праблему дэфіцыту і цякучкі дзяржаўных служачых агучыў яшчэ восем год таму кандыдат гістарычных навук Віктар Герменчук, які працуе ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце з 1991 года. 

Дадаткова сярод праблем дзяржаўнай службы Беларусі Герменчук вылучаў адсутнасць эфектыўнай кадравай палітыкі, нізкі ўзровень прафесіяналізму дзяржслужачых і актыўнае старэнне. 

Чытайце яшчэ:

Экс-калега расказвае пра міністра адукацыі: «У Акадэміі навук яго называлі «Граза дзядам»

Ветэрынар, дзякуе вайскоўцам, спіць спакойна. Расказваем пра новага міністра сельскай гаспадаркі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0