Яўген Батура
Міліцыянты пасадзілі яго ў шэры бус і павезлі. З таго часу сувязі з ім не было.
Пасля абеду жонка Яўгена змагла датэлефанавацца ў РУУС, дзе ёй пацвердзілі, што Батура ў іх, ён затрыманы за нібыта «адміністрацыйнае правапарушэнне», але за якое менавіта, казаць адмовіліся.
Таксама ў РУУСе спачатку сказалі, што да суда Яўген паедзе ў ІЧУ, паведамляе «Новы час».
«Я пакуль не разумею, што гэта, але Жэня толькі што прыйшоў дамоў. Без шнуркоў і ўсіх завязак. Праседзеў у РУУСе 6,5 гадзін — напісала пазней жонка.





