Фота: kohnoby / Instagram

Фота: kohnoby / Instagram

У якім годзе быў зняты кадр, Кахно не ўдакладняе, але піша, што фота было зробленае ў Рыме. «З моманту прапановы рукі і сэрца прайшло 14 гадзін».

Вядомы шоумен не перастае прызнавацца ў каханні сваёй жонцы Надзеі.

Аднойчы ён падзяліўся з чытачамі, чым яго яна скарыла. Спачатку вядучы звярнуў увагу на яе старонку ў Instagram. «Мне вельмі спадабаўся густ, з якім там усё было зроблена», — распавёў Кахно.

А калі ён пазнаёміўся з Надзеяй бліжэй, то яго ўразіла, «якой моцнай, смелай і паспяховай можа быць гэтая далікатная дзяўчынка з вельмі худымі рукамі».

Дзмітрый і Надзея Кахно — адна з самых прыгожых пар беларускага шоу-бізнэсу.

Што да абмеркавання фота, то карыстальнікі вырашылі, што на ім Зміцер вельмі падобны да Сямёна Слепакова. «Дзіма, чаму ў Рыме з Надзяй быў Слепакоў?» — напісаў адзін з чытачоў. 

Чытайце яшчэ:

Колькі каштуюць кветкі ў Дзень святога Валянціна

На якой мове напісана слова «Каханне»?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1