Як паведамляе Cаюз беларускіх пісьменьнікаў, у 2022 годзе рашэннем журы (у складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан) літаратурная прэмія Міхася Стральцова была прысуджаная паэтцы Антаніне Хатэнка с фармулёўкай:

«За вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў».

Летась лаўрэаткай прэміі стала паэтка Наста Кудасава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0