Аляксандра Гушча. Фота: Twitter

«У нейкі момант я зразумела, што стамілася жыць з адчуваннем цікаючага таймера над галавой. Мяне, напэўна, хтосьці асудзіць за гэта рашэнне, але, паклаўшы руку на сэрца, — я ні пра што не шкадую», — піша Аляксандра Гушча.

Дзяўчына дадае, што выехала з Беларусі не з дапамогай фондаў, а праз працу. 

Аляксандра Гушча — актыўная ўдзельніца жаночых маршаў і маршаў людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі, якія праходзілі ў Беларусі ў 2020-м. Падчас акцый яе затрымлівалі, аднак дзяўчына працягвала хадзіць на іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0