«Я не хачу гэтай віртуальнай вайны і хейту. Галоўная вайна цяпер — гэта знешняя, якая прыйшла ў маю краіну ў 2014 годзе. Я не хачу далей быць у гэтай бруднай гісторыі. З цяжкім сэрцам я здымаю сваю кандыдатуру ў якасці прадстаўніка Украіны на конкурсе «Еўрабачанне». На жаль, мне сапраўды вельмі шкада», — напісала яна.

Скандал з вынікамі ўкраінскага адбору на «Еўрабачанне» разразіўся пасля перамогі Аліны ў нацыянальным адборы.

Аліна Паш наведвала акупаваны Крым у 2015 годзе. Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што яна ўязджала туды праз Расію, што з’яўляецца парушэннем законаў. У сувязі з гэтым Паш прадаставіла даведку, нібыта ад Памежнай службы Украіны, аб законным перасячэнні мяжы.

Але пазней ведамства заявіла, што не выдавала пераможцы нацадбору такі дакумент. Разбіральніцтва працягваецца.

Нагадаем, што ў фінале ўкраінскага адбору выступаў і беларускі спявак Майкл Соўл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0