«Гэта няпраўда. Мы не разглядаем развіццё калійных актываў за межамі Пермскага края. Нашы інтарэсы ў каліі сканцэнтраваныя выключна ў гэтым рэгіёне», — цытуе Каняева выданне. 

Паводле слоў кіраўніка «Уралхіма», нават калі такія прапановы з Беларусі паступяць, разглядаць іх усё адно не будуць.

Беларускія здабыча і продаж калію патрапілі ў цяжкую сітуацыю пасля таго, як запрацавалі накладзеныя ЗША ў жніўні 2021 года санкцыі супраць гэтай галіны. Хоць рабіліся шматлікія спробы іх абысці і былі замежныя партнёры, гатовыя пайсці насустрач, усё ж такі беларускі экспарт калію быў спачатку вельмі ўскладнены, а пасля ўвогуле пастаўлены пад пагрозу поўнага спынення. Галоўную ролю адыграла прынцыповая пазіцыя літоўскага ўрада, які прымусіў «Літоўскія чыгункі» разарваць раней заключаны і нават загадзя праплачаны кантракт. А з 16 лютага ўвяла абмежаванні на транзіт беларускіх калійных угнаенняў таксама і ўкраінская чыгунка.

Цяпер усе спадзяванні толькі на Маскву. Беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што Масква гатовая даць магчымасці для транспарціроўкі калійных угнаенняў праз расейскія парты. Аляксандр Лукашэнка казаў, што па гэтым пытанні Мінск «даўно размаўляе з Расіяй». 

Чытайце таксама:

На «Слаўкаліі» працуюць ацэншчыкі маёмасці, ходзяць чуткі аб продажы «Уралкалію». Што адбываецца? 

Львоўскі: Калі за паўгода не атрымаецца пачаць транзіт праз Расію, то гаворка можа ісці пра мільярд стратаў

Шрайбман: Адмовіцца ад зашкварнасці на карысць рэпутацыі — таксама прагматызм

Праз Расію ці Украіну? У Індыю? Якім шляхам пойдзе беларускі калій

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0