Петрышэнка адзначыў, што сёння самы важны капітал для любога СМІ — давер чытача.

«Але як зможа ўтрымаць аўдыторыю дзяржаўнае выданне, калі яно будзе абыходзіць вострыя куты, пазбягаць крытычных тэм, нязручных у тым ліку і для мясцовых уладаў, не чуць запыты сваёй аўдыторыі?» - запытаўся віцэ-прэм'ер і дадаў:

«Дзяржаўная прэса павінна не толькі прасоўваць станоўчы кантэнт, але і аб'ектыўна асвятляць усе актуальныя пытанні жыццядзейнасці насельніцтва».

Праўда, у сучаснай дзяржпрэсы з гэтым складанасці:

«Газета не павінна быць дошкай пашаны. Але, на жаль, сёння, чытаючы перыёдыку, такія матэрыялы не часта сустрэнеш на старонках дзяржаўных СМІ. Ігнараванне праблем, якія хвалююць людзей, выклікае недавер да дадзенага СМІ і, такім чынам, сыход да іншай крыніцы інфармацыі».

Іншыя ж крыніцы толькі і радыя гэтым скарыстацца:

«А там, вы гэта і самі ведаеце, знойдуць, чым зацікавіць свайго чытача».

І, маўляў, адсутнасць у рэдакцыі аўтарытэту зводзіць на нішто «ўсе намаганні па выбудоўванні працы» такога выдання. Асабліва калі трэба весці прапаганду напярэдадні рэферэндуму. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0