Мінабароны Вялікабрытаніі апублікавала карту магчымых кірункаў расійскай атакі на Украіну. Ёсць і кірунак з Беларусі
17 лютага Міністэрства абароны Вялікабрытаніі апублікавала карту з магчымымі кірункамі атакі расійскага войска на Украіну. У тым ліку на ёй ёсць і кірунак з Беларусі — на Кіеў. Ведамства спасылаецца на «абноўленую інфармацыю разведкі».
Лондан не бачыць «ніякіх доказаў таго, што расійскія войскі выводзяцца з памежных з Украінай раёнаў». Ваенная прысутнасць Расіі каля Украіны ацэньваецца брытанскімі экспертамі як «значная», бо яна дазваляе ў любы момант «ажыццявіць уварванне» на ўкраінскую тэрыторыю.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ