24-гадовая Сафія Джыра з Пуэрта-Рыка апублікавала пост, у якім абвясціла, што стала тварам інклюзіўнай рэкламы калекцыі брэнда Victoria's Secret пад назвай Love Cloud. Адзначаецца, што мадэль знялася ў ніжняй бялізне брэнда ў прома-роліку і фотасесіі, якая з'явілася на сайце маркі і старонках часопіса Vogue.

«Я заўсёды марыла пра гэта, шмат працавала для сваёй мэты, і сёння мая мара спраўдзілася. Нарэшце я магу падзяліцца сваім сакрэтам. Я стала першай мадэллю Victoria's Secret з сіндромам Дауна!» — напісала дзяўчына.

Вядома, што аўтарам здымак выступіла фатограф Зоі Гросман, якая раней здымала такіх знакамітасцяў, як Ірына Шэйк, Скарлет Ёхансат и Бела Хадзід.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0