Нямецкі фонд, які і прадаставіў Галузе прытулак і стыпендыю, адказаў на запыт «Нашай Нівы» адносна прынцыпаў адбору. 

«Асноўнай папярэдняй умовай для атрымання стыпендыі з'яўляецца доказ таго, што адпаведны журналіст знаходзіцца пад пагрозай. Таму кожны кандыдат праходзіць праверку. Цяпер мы пераглядаем гэтую справу і саму працэдуру праверкі», — напісалі нам з Еўрапейскага цэнтра свабоды медыя і прэсы (ECPMF). 

Сама Галуза, да якой звярнулася «Наша Ніва», па-ранейшаму не выходзіць на сувязь і не адказвае на пытанні.

Чытайце: Былая журналістка «СБ», якую падазраюць у зліве інфармацыі з BYSOL, атрымала стыпендыю для рэпрэсаваных у Германіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0