«Калі яны вырашаць быць там разам, то значыць яны будуць разам. Але гэта будзе залежаць ад рашэння кіраўнікоў дзяржаў», — сказаў Пяскоў.

Сумеснае назіранне за вучэннямі анансаваў учора Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, разам з Пуціным яны будуць сачыць за імі 19 лютага.

Сёння ў Расіі афіцыйна абвясцілі, што Уладзімір Пуцін мае намер кіраваць вучэннямі сіл стратэгічнага стрымлівання, у рамках якіх будуць выкананыя пускі балістычных і крылатых ракет. Як растлумачыў Пяскоў, Пуцін плануе сачыць за пускамі з сітуацыйнага цэнтра.

«Пуцін, хутчэй за ўсё, будзе знаходзіцца ў сітуацыйным цэнтры. Такія вучэнні, аналагічныя трэніровачныя пускі немагчымыя без кіраўніка дзяржавы. Вы ведаеце пра знакаміты чорны чамаданчык, пра чырвоную кнопку і гэтак далей. Як канкрэтна (будзе ўдзельнічаць) — гэта не публічная інфармацыя», — сказаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0