Фота: depositphotos.com.

Фота: depositphotos.com.

Вось з чаго варта пачынаць.

Мінімізуйце спажыванне кілбас, сасісак і вяндлін

Некалькі даследванняў паказалі, што існуе сувязь паміж ужываннем апрацаванага мяса і дрэнным станам здароўя, піша New York Times.

Гарвардскія навукоўцы высветлілі, што ўжыванне адной порцыі прадуктаў з апрацаванага мяса (напрыклад, бекону, сасісак і шынкі) кожны дзень звязанае з павышэннем рызыкі сардэчных хвароб на 42%. Небяспека дыябету пры гэтым, як меркавана, ўзрастае на 19%.

Яшчэ адна праца звязала апрацаваныя мясныя прадукты з павышэннем небяспекі раку кішэчніка.

Ежце сінюю ежу (і прадукты іншых колераў).

Суперпрадуктаў з нейкімі магічнымі здольнасцямі палепшыць здароўе не існуе, але ж ёсць прадукты, якія адназначна карысныя для рацыёну. Сярод іх — чарніцы, дурніцы ды іншыя ягады. Адно даследаванне высветліла, што калі есці кожны дзень эквівалент аднаго стакана чарніц, гэта дапаможа знізіць крывяны ціск.

Фота: depositphotos.com.

Фота: depositphotos.com.

Большасць з нас не можа сабе такое дазволіць, але тады трэба дадаваць у рацыён іншую цёмную гародніну і садавіну — напрыклад, вішню і шпінат. У такіх прадуктах шмат харчовых рэчываў, клятчаткі і каратэноідаў.

Не ежце чыпсаў і батончыкаў

Як зразумець, што ежа апрацаваная? Добры індыкатар — такія прадукты прадаюцца ў магазіне ўжо запакаванымі. Гэта чыпсы, замарожаная піцца, шакаладныя батончыкі і г.д.

Але ж ёсць і выключэнні — некаторыя карысныя прадукты нельга прадаваць без упакоўкі. Напрыклад, гэта арэхі, яйкі, малако і аліўкавы алей.

Вывучыце правіла аднаго інгрэдыента

Калі ў запакаванай ежы ёсць толькі адзін інгрэдыент (напрыклад, фарш з мяса індычкі), хутчэй за ўсё, гэта карысны прадукт.

Не злоўжывайце вітаміннымі дадаткамі для ежы

Усё больш даследаванняў развенчваюць карысць прыняцця харчовых дадаткаў. Найлепшая парада — выдаткуйце грошы, якія вы планавалі патраціць на дадаткі, на новую пару красовак, абанемент у трэнажорную залу ці смачны здаровы абед для сябе і блізкіх. Усе гэтыя рэчы, хутчэй за ўсё, прынясуць больш карысці вашаму фізічнаму і псіхічнаму здароўю, чым каробка аптэчных вітамінаў.

Чым найлепш запіваць пончыкі, каб не набраць вагу? Толькі не кавай

Пра інфаркт па пунктах. Вы павінны гэта ведаць, каб здолець выратаваць блізкага

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0