Фота: sir2701 / depositphotos.com

Фота: sir2701 / depositphotos.com

Міністэрства азначае, што на 1-ы квартал штогод прыпадае каля 40 працэнтаў павелічэння ўсяго прыросту цэнаў за год. У 2019 годзе інфляцыя за першыя тры месяцы склала 2,6 працэнта (пры факце 4,7 працэнта па выніку года), у 2020 годзе — 2,7 працэнта (7,4 працэнта), у 2021 годзе — 3,8 працэнта (9,97 працэнта).

Асноўны ўплыў на павелічэнне спажывецкіх цэнаў за год, па дадзеных міністэрства, аказала падаражанне харчовых тавараў, пераважна мяса-малочнай і плодаагародніннай групы. Гэты фактар, як сцвярджае МАРГ, абумоўлены ростам выдаткаў на вытворчасць тавараў з-за павелічэння сусветных цэнаў на сыравіну і матэрыялы.

Мяса і мясапрадукты за 12 месяцаў падаражалі ў памеры каля 16,3 працэнта, малако і малочныя прадукты — 7,3 працэнта. Прырост цэнаў на плодаагароднінную прадукцыю склаў 23,8 працэнта за год.

Адначасова адзначаецца зніжэнне цэнаў на цукар і соль на 0,8 і 1,2 працэнта адпаведна; запаволенне росту цэнаў на маргарын да 4,8 працэнта (14 працэнтаў у снежні 2021 года), медыкаменты — да 9,6 працэнта (14,2 працэнта), алей — да 15,4 працэнта (19,9 працэнта), тытунёвыя вырабы — да 8,7 працэнта (13 працэнтаў).

У студзені ў параўнанні да папярэдняга месяца МАРГ адзначае падаражанне тавараў, якія ў краіне не вырабляюцца або вырабляюцца ў недастатковай колькасці.

Крупы і бабовыя павялічыліся ў цане на 1,3 працэнта, абутак — на 1,4 працэнта, рыба і рыбапрадукты — на 1,8 працэнта, садавіна і гародніна — на 6,7 і 13,3 працэнта адпаведна.

Такое значнае ўздаражанне садавіны і гародніны тлумачаць тым, што ў халодны перыяд года гародніна ў краіне ці вырошчваюцца ў абароненым грунце, ці не вырошчваецца ўвогуле і мусіць імпартавацца.

Адзначаецца таксама рост цэнаў на кандытарскія вырабы і масла ды тлушчы (на 1,8 працэнта), мяса і мясапрадукты (на 1,5 працэнта), малако і малочныя прадукты (на 0,9 працэнта).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0