Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова паказала ў суперфінале выдатны скачок з вынікам 107,95. Золата выйграла кітаянка Сю Мінтаа з вынікам 108,61.

На Гульнях-2022 у беларусаў два медалі: срэбра Ганны Гуськовай і срэбра Антона Смольскага ў біятлоне.

Пасля выбараў 2020 года Гуськова выступіла з асуджэннем гвалту з боку сілавікоў. Але да Алімпіяды яе дапусцілі. 

Затое славуты трэнер фрыстайлістаў, у тым ліку Ганны, Мікалай Казека, які таксама выступіў супраць гвалту, быў адхілены ад трэніровак, ён займаецца толькі метадычнай працай. 

Чытайце таксама:

Праз траўмы да медалёў. Гісторыя Ганны Гуськовай, другой беларускай прызёркі Пекіна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0