Жыхар Чонак, што пад Гомелем, Мікалай Сушкоў вырашыў зарэгістравацца назіральнікам у мясцовай участковай камісіі.

Жыхар Чонак, што пад Гомелем, Мікалай Сушкоў вырашыў зарэгістравацца назіральнікам у мясцовай участковай камісіі.

Ён сабраў неабходную колькасць подпісаў аднавяскоўцаў і 18 лютага аднёс іх у пасялковы сельсавет, дзе месціцца выбарчая камісія.

Праз некаторы час яму патэлефанавалі і паведамілі, што ў дакументах ёсць недакладнасці, а таму трэба яшчэ раз прыйсці.

Хлопец пайшоў і знік. Яго тэлефон недаступны. Не выйшаў на сувязь ён і 19 лютага, паведамляюць праваабаронцы. 

Абноўлена. Каля 20:00 стала вядома, што Мікалая Сушкова прысудзілі да 12 сутак арышту. Артыкул пакуль невядомы. Такім чынам, рэферэндум за гэты час пройдзе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0