Еўрасаюз папярэдзіў Мінск, што ўдзел у агрэсіі супраць Украіны дарма яму не пройдзе
Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюза ў знешняй палітыцы Жузэп Бурэль заявіў, што калі Расія нападзе на Украіну з тэрыторыі Беларусі, рэжым Лукашэнкі чакаюць новыя санкцыі.
Жузэп Бурэль. Фота: europarl.europa.eu
Паводле Бурэля, шосты пакет санкцый Еўрасаюза ўжо знаходзіцца ў распрацоўцы, паведаміў у Twitter журналіст Рыкард Юзвяк.
Таксама Бурэль паведаміў, што санкцыі будуць уведзеныя і ў дачыненні да Расіі, калі яна прызнае «ЛНР» і «ДНР».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ