Фота: Getty Images
Фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА гэтага года можа быць перанесены з Санкт-Пецярбурга на стадыён «Уэмблі» ў Лондане з-за сітуацыі паміж Расіяй і Украінай, паведамілі Mirror і Daily Star.
Адзначаецца, што УЕФА ўважліва сочыць за сітуацыяй, каб распрацаваць план дзеянняў на выпадак форс-мажорных абставінаў.
Матч запланаваны на 28 мая на «Газпрам Арэне». Адным з асноўных варыянтаў для пераносу называюць стадыён «Уэмблі».
У мінулым годзе УЕФА ўжо пераносіла фінал галоўнага еўракубка паміж «Чэлсі» і «Манчэстэр Сіці» са Стамбула ў Порту, але тады прычына была ў абмежаваннях на паездкі брытанскіх заўзятараў у Турцыю з-за каранавіруса.





