Паведамлялася таксама, што на нейкі час знікаў доступ і да сайта Беларускай валютна-фондавай біржы, але цяпер ён адноўлены.

Праблемы з гэтымі сайтамі адзначаюцца на фоне сённяшняга падзення беларускага рубля. На таргах 22 лютага даляр і еўра на фоне падзеяў на Данбасе дасягнулі рэкордаў: даляр падаражэў амаль на 7 капеек, еўра — крыху больш як на 6. Гэта гістарычныя максімумы курсаў замежных валют у Беларусі.

Чытайце таксама:

Першым на сітуацыю вакол Украіны адрэагаваў курс беларускага рубля. А што будзе з нашай эканомікай далей?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0