Раман Галоўчанка падчас спаборніцтваў па стральбе сярод кіруючага складу сілавых структур. Фота: Аляксандр Палітаеў / Ваяр

Раман Галоўчанка падчас спаборніцтваў па стральбе сярод кіруючага складу сілавых структур. Фота: Аляксандр Палітаеў / Ваяр

Прэм’ер Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь неўзабаве купіць вялікую колькасьць узбраення і вайсковай тэхнікі — гэта будзе «самае маштабнае і фінансава ёмістае» рашэнне за ўсю гісторыю дзяржавы», — цытуе БелТА чыноўніка.

Паводле Галоўчанкі, цягам бліжэйшых некалькіх гадоў для войска і іншых сілавых структураў паступіць значная колькасць узораў узбраеньня і вайсковай тэхнікі.

«Такой маштабнай праграмы ніколі ў нас не было, але сам час абавязвае нас гэта рабіць, у дадатак да таго, што вырабляе і пастаўляе наш айчынны абаронны сектар» — сказаў ён.

Напярэдадні і Лукашэнка анансаваў закупку ўзбраенняў.

«На працягу бліжэйшых некалькіх гадоў плануем закупіць і паставіць у войскі шырокі пералік самых сучасных узбраенняў, сярод якіх самалёты Су-30СМ (іх пастаўка завяршаецца ўжо ў канцы гэтага года), дзясяткі верталётаў, зенітныя ракетныя комплексы, «Тор-М2», ‒ заявіў ён.

Лукашэнка таксама расказаў, што цяпер прапрацоўваецца пытанне аб аснашчэнні беларускіх Узброеных Сіл зенітнымі ракетнымі комплексамі С-400 «Трыумф».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0