ВЦИОМ апублікаваў першыя звесткі даследавання аб стаўленні расіян да рашэння ўладаў аб прызнанні незалежнасці «Данецкай і Луганскай народных рэспублік».
Большасць расіян паведамілі, што ў той ці іншай ступені ведаюць пра тое, што Уладзімір Пуцін абвясціў аб прызнанні незалежнасці «Данецкай і Луганскай народных рэспублік» у сувязі са зваротам іх кіраўнікоў (92%), добра ведаюць і чыталі пра гэта падрабязнасці 66% грамадзян. Чвэрць чулі пра гэта без падрабязнасцяў (26%). Не чулі пра падзею 8%.
Тры чвэрці апытаных хутчэй падтрымліваюць рашэнне прэзідэнта Расіі аб прызнанні незалежнымі «Данецкай і Луганскай народных рэспублік» (73%), хутчэй не падтрымліваюць — 16%, а кожны дзясяты расіянін не змог адказаць на пытанне (11%).
Выказалі падтрымку рашэнню прэзідэнта наконт падпісання дамовы пра сяброўства, супрацоўніцтва і ўзаемадапамогу паміж Расіяй і «Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі» большасць расіян — 78%. Хутчэй не падтрымліваюць гэтае рашэнне 14% апытаных.
Гэтыя лічбы — ніжэйшыя, чым аналагічныя пры далучэнні Крыма ў 2014 года, калі гэта знайшло падтрымку 90—95% расіян.
ВЦИОМ — гэта сацыялагічны інстытут, сто працэнтаў якога належыць дзяржаве, ён абслугоўвае парадак дня ўладаў Расіі.





