Джо Байдэн. Фота: Twitter.
Байдэн нагадаў, што Германія вырашыла спыніць сертыфікацыю газаправода.
«Гэтыя крокі — яшчэ адна частка нашага першапачатковага пакета санкцый у адказ на дзеянні Расіі ва Украіне. Як я ясна даў зразумець, мы без ваганняў прымем далейшыя крокі, калі Расія працягне эскалацыю», — заявіў ён.
Амерыканскі лідар таксама падзякаваў канцлеру Германіі Олафу Шольцу за «цеснае супрацоўніцтва і нязменную прыхільнасць прыцягненню Расіі да адказнасці за яе дзеянні».