Для параўнання мы скарысталіся інфармацыяй з каталога «Анлайнера», там можна прасачыць графікі цэн на тавары. 

Цэны на некаторыя пазіцыі значна выраслі ўсяго за дзень.

Падаражанне закранула ў асноўным бытавую тэхніку, электроніку і інструменты. Кошты на мэблю не змяніліся ці змяніліся нязначна (прынамсі, пакуль што). Не падаражалі аўтамабільныя шыны.

Але кошты на смартфоны, камп’ютары, тэлевізары ірванулі ўверх.

Смартфон iPhone 13 (128 гігабайт памяці) падаражэў на 300 рублёў: з 2320 да 2627. iPhone 13 Pro (з тэрабайтам памяці) — аж на 934 рублі. 24 лютага ён каштуе 5699 беларускіх рублёў.

Адны з самых папулярных бесправадных навушнікаў Apple AirPods 2 — на 45 рублёў (было 362 рублі, стала 407).

Гульнявая прыстаўка Sony PlayStation 5 каштавала 2560 рублёў. Раніцай 24 лютага — ўжо 3096.

Пральная машына Bosch WLP20265BL за суткі падаражэла на 200 рублёў (з 1078 да 1299 рублёў), Bosch WHA222X1BL — на 300 рублёў (1199 было, 1499 стала).

Тэлевізар Xiaomi MI TV P1 32» за ноч падаражэў больш чым на сто рублёў: 23 лютага ён каштаваў 719 рублёў, раніцай 24-га — ўжо 867.

Падаражэлі таксама прынтары, шматфункцыянальныя прылады (гэта прынтар, сканер, капір у адным), некаторыя мадэлі мікрахвалёвак, лядоўні, некаторыя мадэлі пыласосаў і робатаў-пыласосаў.

Таксама падраслі цэны на інструменты. 

Перфаратар Bosch GBH 2-26 DFR падаражэў з 401 рубля да 449. Шліфавальная машынка «Макіта» падаражэла на 20 рублёў (245 было, 265 стала).

Кошты на ровары не выраслі. Але электрасамакаты падаражэлі. Xiaomi MiJia Electric Scooter M365 Pro, вельмі папулярная мадэль, 23 лютага каштавала 1108 рублёў. 24 лютага за самакат ужо просяць 1219 рублёў.

Чытайце яшчэ: 

«Прыбралі функцыю зняцця даляраў». Што адбываецца каля абменнікаў і банкаматаў па ўсёй краіне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?