Пра гэта ў відэазвароце заявіў старшыня Сумскай аблдзяржадміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі.
Паводле інфармацыі Жывіцкага, складаная сітуацыя ў гарадах Белаполле, Бурынь і ў іншых населеных пунктах вобласці.
«Узброеныя сілы даюць адпор. Вораг у выпадку атрымання сур'ёзнага адказу пачынае адступаць. Ёсць загінулыя і параненыя з боку краіны-агрэсара. Па стане на сёння вайскоўцы і тэхніка ўжо зайшлі ў горад Сумы. Таму прашу ўсіх прыняць меры па забеспячэнні ўласнай бяспекі», — дадаў старшыня Аблдзяржадміністрацыі.
«На жаль, ёсць пашкоджанні на тэрыторыі вобласці — газаправоды гараць, і цяпер няма магчымасці ў газавай службы выехаць туды, таму што мы баімся за здароўе людзей, якія абслугоўваюць», — сказаў Жывіцкі.





