«У сувязі з фактамі марадзёрства і рабаванняў на дарогах Украіны заклікаем беларускіх грамадзян быць максімальна пільнымі, не спыняцца на шляху руху без экстранай неабходнасці і не з'язджаць з асноўных аўтамагістраляў. Просьба таксама прытрымлівацца ўстаноўленых мер бяспекі і прыслухоўвацца да рэкамендацый мясцовых уладаў па гэтым пытанні», — адзначыў Глаз.
МЗС заклікае беларусаў ва Украіне звяртацца ў абмасаду Беларусі. Таксама дыпламаты адзначылі, што вядуць працу з украінскім бокам па пошуку шляхоў эвакуацыі.
Амбасада Беларусі і галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС перавялі на кругласутачны рэжым пррацы. МЗС заклікае сачыць за навінамі на сайце і ў сацыяльных сетках.
Тэлефоны гарачых ліній: +380504062330; +375173794771 і +375173792673, [email protected].





